Былога кіраўніка Салігорскага райвыканкаму судзяць за карупцыю

Менскі абласны суд 23 кастрычніка пачаў разглядаць справу Аляксандра Рымашэўскага — былога кіраўніка Салігорскага райвыканкаму. Справу разглядаюць у Салігорску.

Паводле зьвестак ГУБАЗіКаАляксандар Рымашэўскі быў затрыманы 30 траўня ў момант атрыманьня хабару памерам 2700 даляраў, але і да таго працяглы час «злоўжываў уладай і службовымі паўнамоцтвамі пры рашэньні пытаньняў у закупцы сродкаў абароны расьлінаў, насеньня і запасных

частак для сельскагаспадарчай тэхнікі», а таксама, магчыма, сыстэматычна атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў камэрцыйных фірмаў «за рашэньне пытаньняў аб першачарговым пагашэньні запазычанасьц

 

яў мясцовых аграпрадпрыемстваў па разьліках за пастаўленую прадукцыю».

Раней таксама хадзілі чуткі, што Рымашэўскі «выйграў у лятарэю» дарагую машыну — такім чынам нібы атрымаў хабар ад мясцовага бізнэсоўца. Але Рымашэўскі перамог у судзе, гэтыя заявы прызналі паклёпам. Міліцыя і сьледчыя пра гэта ў ранейшых паведамленьнях ня згадвала.

Рымашэўскаму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці паводле ч. 3 арт. 430 КК. Ён кіраваў Салігоршчынай ад лістапада 2006 году.

Незадоўга да затрыманьня Рымашэўскага Аляксандар Лукашэнка абураўсятым, што праваахоўнікі вялі расьсьледаваньне пра старшыну Аршанскага райвыканкаму «бяз згоды прэзыдэнта». Наконт Рымашэўскага ён так не абураўся.

Радыё Свабода