Ushahidi — мабільная праграма для назірання за выбарамі

Хочаце дапамагчы назіральнікам выявіць парушэнні на мясцовых выбарах-2018? Усталюйце новую праграму Ushahidi, праз якую вы зможаце хутка і проста даслаць нам паведамленне. Гэта працяг ініцыятывы Vochy, створанай супольна Electby, місіямі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і «Права выбару».

Пасля прагляду нашымі мадэратарамі, ваша паведамленне з’явіцца на нашай мапе парушэнняў.

 

Як гэта працуе?

1. Спампаваць
   

 

2. Першы запуск

Адчыніце праграму на сваім смартфоне. Націсніце на «Add deployment» і ў поле пошуку набярыце «Electby» і націсніце на адпаведную опцыю, калі яна з’явіцца ў спісе. Як гэта зрабіць, пабачыце на малюнку і ў скрынкасце ніжэй:

Гэтая праграма – працяг ініцыятывы Вочы, якую мы запусцілі падчас прэзідэнцкіх выбараў супольна з кампаніямі “Права выбара” і “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Мэты  кампаніі:

  • Пашырыць веды грамадзян Беларусі пра выбарчы працэс.
  • Прадаставіць зручны інструмент для фіксацыі парушэнняў на выбарах звычайнымі выбаршчыкамі, каб зрабіць выбарчы процэс больш празрыстым.
  • Спрыяць павелічэнню колькасці назіральнікаў і павышэнню якасці назірання за выбарамі Беларусі.

Што адбываецца з інфармацыяй, якую збірае праграма Ushahidi?

Інфармацыя аб парушэннях, дасланая карыстальнікамі праграмы, пасля мадэрацыі адлюстроўваецца на онлайн-мапе ElectBy.org. Уся інфармацыя, прадстаўленая на карце, знаходзіцца ў публічным доступе. Яна можа быць выкарыстана місіямі па назіранні для ацэнкі таго, наколькі сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі былі выбары.

Палітыка бяспекі:

Праграма не збірае асабістыя дадзеныя карыстальніка акрамя тых, якія апошні паказвае падчас адпраўлення паведамленняў. Нават калі карыстальнік добраахвотна прадастаўляе сваю кантактную інфармацыю для зваротнай сувязі, дадзеная інфармацыя не раскрываецца і не перадаецца трэцім асобам.

Для стабільнай працы і аператыўнай тэхнічнай дапамогі, праграма акумулюе інфармацыю пра тэхнічныя характарыстыкі прылады карыстача. Прыкладанне не збірае інфармацыю аб IMEI (International Mobile Equipment Identity) прылады.