Гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч будзе балатавацца на выбарах

Гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч зарэгістраваў ініцыятыўную групу на выбарах у мясцовыя саветы. Ён збіраецца балатавацца адразу па двух акругах: у Гомельскі гарадскі савет па 29-й Маладзёвай акрузе і Гомельскі аблсавет па 17-й Сонечнай акрузе.

 

Максім Філіповіч не верыць у справядлівасць падліку галасоў, але перакананы, што ніякіх дэмакратычных зменаў дамагчыся байкотам нельга: – Многія кажуць, што ў ніякім выпадку нельга ісці на выбары, байкот выбарам і мы тады штосьці зробім. Я з гэтым цалкам незгодны, у нашай краіне гэта сістэма не спрацуе. У краіне, у якой у любым выпадку будуць галасаваць усе дзяржслужачыя, вайскоўцы, працоўныя, а гэта вялізная колькасць людзей – школы, паліклінікі, інстытуты і г. д. Нават калі мы ўсе прабайкатуем, усё роўна патрэбны працэнт яны набяруць. Odtwarzacz muzyki 00:0000:00Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność. Гомелец Максім Філіповіч стаў вядомым на хвалі пратэстаў супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3. За свае відэаролікі і ўдзел у акцыях пратэсту ён агулам правёў 30 сутак за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель