Лукашэнка: Ніякіх датэрміновых выбараў не будзе

Пра гэта заявіў сёння кіраўнік дзяржавы, выступаючы на сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэс-колаў, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падчас падрыхтоўкі праекта бюджэту на 2018 год было прынята рашэнне дадаткова частку сродкаў накіраваць у рэзервовы фонд прэзідэнта. «Прымаючы новы бюджэт, «лямант» паднялі бізнэсмены ад палітыкі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Тыя выдаткі, што былі запланаваны ў бюджэце, я яшчэ на 10% скараціў, пералічыўшы гэтыя сродкі ў рэзервовы фонд прэзідэнта, які ў бюджэце будзе — не ў мяне ў кішэні — і будзе выкарыстоўвацца па прапановах урада і парламента».

«Там некаторыя кажуць: прэзідэнт стварыў вялікі рэзервовы фонд, напэўна, выбары датэрміновыя будуць. Ніякіх датэрміновых выбараў у нас не будзе. Няма для гэтага ніякіх падставаў, тэндэнцый і іншых прычын», — падкрэсліў беларускі лідар.

nn.by