На Гарадзеншчыне выбары адбудуцца толькі для расейскамоўных жыхароў?

Арыгінальны падыход да інфармавання насельніцтва пра выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэманструе гарадзенская ўладная вертыкаль. Так, на афіцыйных сайтах Гродзенскага аблвыканкаму і Гродзенскага гарвыканкаму інфармацыя пра выбары пад адмысловым банерам змяшчаецца толькі на расейскамоўных версіях інтэрнэт-старонак. На беларускамоўных версіях гэтых сайтаў пра выбары ніякай інфармацыі няма зусім, як няма і адпаведнага банера.