Ярмошына расказала аб новаўвядзеннях парламенцкіх выбараў-2016

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў час семінара па пытаннях удзелу РГА «Белая Русь» у парламенцкай выбарчай кампаніі расказала аб новаўвядзеннях і асаблівасцях маючай адбыцца электаральнай падзеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, пасля выбараў 2012 года ЦВК звярнулася да Прэзідэнта Беларусі з просьбай унесці ў заканадаўства некаторыя змяненні. «Яны, дарэчы, на парламенцкіх выбарах яшчэ не прымяняліся, і гэтыя змяненні, цалкам магчыма, спросцяць работу па арганізацыі выбараў на месцах», — заўважыла яна.

Па-першае, паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, спрасціўся парадак падвядзення вынікаў выбараў. Раней выбары ў парламент часта праходзілі ў два туры. «Гэта значыць для таго, каб выбары былі прызнаны праведзенымі, трэба, каб на выбарчыя ўчасткі прыйшло больш як 50 працэнтаў выбаршчыкаў. У першым туры пераможцам вызначаўся той патэнцыяльны кандыдат, за якога прагаласавала больш як 50 працэнтаў выбаршчыкаў з ліку тых, хто прыйшоў на ўчасткі. Потым мы ад гэтага сталі адыходзіць, спрашчаць», — растлумачыла Лідзія Ярмошына.

«Цяпер цалкам на выбары распаўсюджваецца прынцып адноснай большасці. Выбары лічацца праведзенымі, калі на выбарчыя ўчасткі, як і раней, прыйшло больш як 50 працэнтаў выбаршчыкаў, аднак пераможцам з’яўляецца той кандыдат, адносна якога ёсць простая арыфметычная большасць галасоў. Перавага ў адзін голас — гэта ўжо дастаткова для таго, каб быў названы пераможца і выбары лічыліся праведзенымі і выніковымі», — растлумачыла старшыня ЦВК. Такая сістэма фактычна дасць магчымасць выключыць другі тур галасавання. «Адзінае, там, дзе выбары будуць праводзіцца на безальтэрнатыўнай аснове, трэба, каб за кандыдата прагаласавала больш як 50 працэнтаў выбаршчыкаў, таму што другі голас называецца «галасую супраць усіх», — дадала Лідзія Ярмошына.

Па-другое, да цяперашняй электаральнай падзеі крыху змянілася структура выбарчых камісій. Раней у час парламенцкіх выбараў дзейнічала трохзвенная структура, у якой ЦВК — адзіны прафесійны пастаянна дзеючы орган, 110 акруговых выбарчых камісій і ўчастковыя выбарчыя камісіі. Пры гэтым ствараліся пэўныя праблемы ў адносінах «акруговыя камісіі — Цэнтральная камісія». «Перш за ўсё гэта датычылася фінансавання — яно ажыццяўляецца па рэгіёнах, і мы перадавалі абласным і мінскаму гарадскому фінансавым аддзелам неўласцівыя ім функцыі, гэта значыць пералічалі грошы, выдзеленыя на выбары, не выбарчым камісіям (таму што ў іх адсутнічаюць фінансавыя работнікі), а абласным i мінскаму гарадскому фінансавым аддзелам. Яны, у сваю чаргу, самі ажыццяўлялі фінансаванне акруговых выбарчых камісій, гэта значыць існаваў пэўны алгарытм бухгалтарскіх дзеянняў. Цяпер гэтага не будзе, паколькі ўпершыню на парламенцкіх выбарах з’яўляецца звяно ў выглядзе сямі тэрытарыяльных камісій (шэсць абласных і Мінская гарадская) па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Менавіта гэтым камісіям будуць падпарадкоўвацца акруговыя выбарчыя камісіі», — расказала старшыня ЦВК.

«Кардынальна мяняецца парадак аспрэчвання ўсіх канкрэтных сітуацый, якія ўзнікаюць у ходзе выбараў. Калі раней адмова ў рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты (а гэта вельмі канфліктны і вельмі значны працэс) магла абскарджвацца толькі ў Цэнтральную камісію, а далей рашэнне Вярхоўнага суда з’яўлялася канчатковым, то цяпер парадак іншы», — заўважыла яна. Так, рашэнне акруговай камісіі абскарджваецца ў тэрытарыяльную камісію, рашэнне абласной тэрытарыяльнай камісіі — у абласны (мінскі гарадскі) суд. «І рашэнне гэтага суда абласнога ўзроўню з’яўляецца

Акрамя таго, на цяперашніх выбарах кандыдат у дэпутаты не зможа стаць даверанай асобай іншага кандыдата, а вылучацца можна будзе толькі па адной акрузе. Гэта зроблена для таго, каб стварыць аднолькавыя ўмовы для вылучэння ўсіх патэнцыяльных прэтэндэнтаў на месца ў парламенце. Паводле слоў старшыні ЦВК, адзін з кандыдатаў у дэпутаты ў 2012 годзе адначасова быў даверанай асобай у дзевяці іншых кандыдатаў, дзякуючы чаму дзевяць разоў атрымаў магчымасць удзельнічаць у тэледэбатах як давераная асоба. «Зразумела, прадстаўляючы гэтых кандыдатаў на іншых тэрыторыях», — дадала Лідзія Ярмошына.

БЕЛТА